У БДУ пачнуць падрыхтоўку спецыялістаў па кібербяспецы - Факультет радиофизики и компьютерных технологий БГУ
Свяжитесь с нами:
Телефон для абитуриентов:
+375 17 209 58 18
Подписывайтесь на нашу группу ВКонтакте
Подписывайтесь на нашу страницу в Инстаграм
Напишите нам свой вопрос: rct@bsu.by
Присоединяйтесь к нам в Telegram

Факультет радиофизики и компьютерных технологий

У БДУ пачнуць падрыхтоўку спецыялістаў па кібербяспецы

абитуриентыСМИ
20 февраля 2023

– Адкрыццё новай спецыяльнасці прадыктавана часам. Кібербяспека – гэта не толькі абарона інфармацыі, але і гарантаванне бяспекі інфармацыйнай інфраструктуры: тэлекамунікацый, цэнтраў апрацоўкі даных, аўтаматызаваных сістэм кіравання вытворчасцю, прылад інтэрнэту рэчаў, – тлумачыць загадчык кафедры тэлекамунікацый і інфармацыйных тэхналогій ФРКТ, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Юрый ВАРАТНІЦКІ. – У краіне і ў свеце расце колькасць крытычна важных аб’ектаў інфарматызацыі, непаладкі з якімі могуць пацягнуць цяжкія наступствы ў палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай, інфармацыйнай, экалагічнай сферах. У Беларусі прыняты закон «Аб абароне персанальных даных», які прад’яўляе новыя патрабаванні да арганізацый, якія гэтыя даныя збіраюць і апрацоўваюць.

У выніку на прадпрыемствах рэальнага сектара эканомікі, у дзяржаўных ведамствах і арганізацыях, ІТ-кампаніях створаны і ствараюцца аддзелы, якія займаюцца абаронай інфармацыі і інфармацыйнай інфраструктуры – кібербяспекай. Ім неабходныя спецыялісты, якія валодаюць комплекснымі ведамі ў галіне абароны лічбавых і фізічных актываў прадпрыемстваў. Гэтыя актывы могуць уключаць персанальныя камп’ютары і серверы, тэлекамунікацыі і камп’ютарныя сеткі, мабільныя дадаткі, інфармацыйныя базы даных, аб’екты інжынернай, вытворчай, сацыяльнай і транспартнай інфраструктуры, да якой маецца электронны доступ.

Сусветная статыстыка пацвярджае попыт на спецыялістаў у сферы кібербяспекі: па звестках на 2021 год, у свеце было каля 3,5 мільёнаў вакансій у гэтай галіне.

Факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі і факультэт радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій цесна супрацоўнічаюць адзін з адным. Для іх распрацаваны агульны адукацыйны стандарт. У яго рамках будуць праводзіцца розныя камунікацыі паміж выкладчыкамі, чытанне лекцый, абмен досведам і павышэнне кваліфікацыі. Напрыклад, ужо ў гэтым месяцы 8 выкладчыкаў абодвух факультэтаў прайшлі павышэнне кваліфікацыі ў міжнародным навучальным цэнтры Нацыянальнага цэнтра абмену трафікам. Студэнты падчас вучобы змогуць удзельнічаць у канферэнцыях, алімпіядах, конкурсах па тэме інфармацыйнай бяспекі і хакатонах, спаборніцтвах для распрацоўшчыкаў, падчас якіх спецыялісты з розных галін распрацоўкі праграмнага забеспячэння разам вырашаюць нейкую праблему на час.

Па словах Юрыя Варатніцкага, ужо праведзена праца з патэнцыйнымі працадаўцамі і дзяржаўнымі рэгулятарамі, у прыватнасці, праблемы падрыхтоўкі спецыялістаў абмяркоўваліся з прадстаўнікамі Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Праводзіліся сустрэчы з такімі арганізацыямі як Нацыянальны цэнтр абмену трафікам, Навукова-даследчы інстытут тэхнічнай абароны інфармацыі, ТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі». Наладжана ўзаемадзеянне з камітэтам па інфармацыйнай бяспецы навукова-тэхналагічнай асацыяцыі «Інфапарк».

Што трэба будзе здаць?

Пры паступленні будзе ўлічвацца бал атэстата і вынік трох іспытаў па беларускай ці рускай мове, матэматыцы, фізіцы. У гэтым годзе Міністэрства адукацыі ўвяло цэнтралізаваны экзамен. У рамках гэтага новаўвядзення ўступныя іспыты размеркаваны наступным чынам: беларуская ці руская мова – цэнтралізаваны экзамен, фізіка і матэматыка – на выбар (адзін з іх можа быць здадзены ў форме ЦЭ, а іншы – ЦТ).

Дзе выпускнікі могуць пабудаваць кар’еру?

Будучыя спецыялісты змогуць працаваць на прадпрыемствах і ў арганізацыях, якія распрацоўваюць тэхналогіі і сродкі кібербяспекі, у падраздзяленнях па абароне інфармацыі прадпрыемстваў, дзяржаўных арганізацый і прыватных кампаній рознага профілю, экспертамі і аналітыкамі ў галіне распрацоўкі метадаў і алгарытмаў абароны ад кіберпагроз. Сёння ў ІТ-кампаніях запатрабаваны сістэмныя архітэктары, бізнес-аналітыкі, праграмісты, якія свабодна валодаюць тэхналогіямі абароны інфармацыі.

– Таксама выпускнік можа працягнуць навуковую кар’еру ў магістратуры, дзе з 2023 года пачнецца набор на спецыяльнасць «Кібербяспека» на ФРКТ. Далей ляжыць шлях у аспірантуру па спецыяльнасці «Метады і сістэмы абароны інфармацыі, інфармацыйная бяспека». Навуковую кар’еру можна пабудаваць у НДІ прыкладных праблем матэматыкі і інфарматыкі і навуковых лабараторыях БДУ, Аб’яднаным інстытуце праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук, Навукова-даследчым інстытуце тэхнічнай абароны інфармацыі, – адзначыў Юрый Варатніцкі.

Последние новости

Вернуться списку новостей
Факультет·Программы обучения·Абитуриенту·Обучение·Наука·Контакты·Политика обработки cookie·